Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2025

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 12 па 16 сакавіка

Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 12 па 16 сакавіка
Фота з архiва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХХІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 12 па 16 сакавіка 2025 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Сярод знакавых мерапрыемстваў выстаўкі-кірмашу - міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час" з удзелам прадстаўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа; цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі"; узнагароджанне пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першацвет".

Цэнтральны экспанент - калектыўны стэнд дзяржаў - удзельніц ЕАЭС. Традыцыйна будзе арганізавана работа "Міжнароднага" і "Адукацыйнага" кварталаў.

Арганізатары выстаўкі забяспечаць работу "паэтычнага аўтобуса", што дасць магчымасць усім жадаючым бясплатна даехаць да выставачнага павільёна і ў ходзе паездкі пачуць ужывую творы сучасных беларускіх аўтараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі