У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2016

Мінск уваходзіць у тройку самых папулярных гарадоў для асенніх падарожжаў расіян

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уваходзіць у тройку самых папулярных гарадоў для асенніх падарожжаў расіян. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

У топ-10 папулярных у расійскіх турыстаў замежных гарадоў у бархатны сезон уваходзяць Прага, Стамбул, Мінск, Баку, Рым, Барселона, Берлін, Варшава, Талін і Парыж. Паводле даных RoomGuru.ru, самыя эканамічныя замежныя гарады для паездак восенню - гэта Мінск (2,7 тыс. расійскіх рублёў за суткі) і Варшава (2,9 тыс. расійскіх рублёў за суткі). У сталіцу Беларусі браніруюць паездкі ў сярэднім на тры дні.

У першую дзясятку замежных краін па папулярнасці турыстычных паездак у бархатны сезон уваходзяць Грэцыя, Кіпр, Турцыя, Іспанія, Італія, Чэхія, Тайланд, Балгарыя, Чарнагорыя і Харватыя.

Рэйтынг складзены паводле даных пошуку і броні атэляў і апартаментаў для пражывання з 1 верасня па 31 кастрычніка 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс