16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў для падарожжаў расіян на лістападаўскія святы. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.
Сэрвіс пошуку атэляў высветліў самыя папулярныя замежныя гарады для паездак на святочныя выхадныя ў Дзень народнага адзінства (4 лістапада). У топ-10 гарадоў увайшлі Прага, Мінск, Талін, Баку, Тбілісі, Ерэван, Вільнюс, Рыга, Хельсінкі і Лондан. У атэлях Мінска расійскія турысты ў пачатку лістапада спыняцца ў сярэднім на 2,5 ночы і патрацяць на пражыванне 2,3 тыс. расійскіх рублёў у суткі.
Самым недарагім у турыстаў горадам у першай дзясятцы стане Мінск, а самым дарагім - Лондан (больш як 9 тыс. расійскіх рублёў).
У першую дзясятку гарадоў Расіі, папулярных для паездак на лістападаўскія святочныя выхадныя, увайшлі Санкт-Пецярбург, Масква, Сочы, Казань, Ніжні Ноўгарад, Ялта, Калінінград, Яраслаўль, Волагда і Пскоў.
Рэйтынг прадстаўлены паводле даных пошуку і браніравання атэляў і апартаментаў з 4 па 6 лістапада.