Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2020

Мінск у 2021 годзе ўпершыню прыме Кангрэс УЕФА

Мінск у 2021 годзе ўпершыню прыме Кангрэс УЕФА
Фота Reuters

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2021 годзе Мінск упершыню прыме пасяджэнне Кангрэса Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). Такое рашэнне прынята сёння на выканкаме УЕФА ў Амстэрдаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Таксама на пасяджэнні былі зацверджаны рэгламенты еўрапейскіх клубных турніраў на бліжэйшыя сезоны.

Заўтра ў Амстэрдаме пройдзе 44-ы Кангрэс УЕФА, у якім прымуць удзел кіраўнікі ўсіх 55 нацыянальных асацыяцый, што ўваходзяць у саюз. Беларусь прадстаўляюць старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў, яго першы намеснік Юрый Вяргейчык і генеральны сакратар Сяргей Жардзецкі.

Кангрэс УЕФА - вышэйшы орган еўрапейскага футбольнага саюза, які адказвае за разгляд шматлікіх пытанняў, у тым ліку за выбары прэзідэнта і выканаўчага камітэта УЕФА. Кангрэс праходзіць кожны год у адной з краін, якія ўваходзяць ва УЕФА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі