Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Nov 2016

Мінск стаў самым папулярным горадам для падарожжаў расіян з дзецьмі на зімовых канікулах

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск стаў самым папулярным горадам для падарожжаў расіян з дзецьмі на зімовых канікулах. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА інтэрнэт-сэрвіс пошуку атэляў RoomGuru.ru.

У топ-10 гарадоў, папулярных для падарожжаў з дзецьмі ў час зімовых канікул, уваходзяць Мінск, Талін, Прага, Баку, Будапешт, Хельсінкі, Ерэван, Берлін, Рыга і Вена.

У сталіцу Беларусі на зімовыя канікулы расійскія турысты прыедуць з дзецьмі ў сярэднім на чатыры дні і заплацяць за пражыванне ў атэлі 3,2 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Віцебск і Брэст таксама ўваходзяць у спіс папулярных гарадоў, дзе спыняцца расійскія турысты.

Сярод расійскіх гарадоў найбольш папулярны Санкт-Пецярбург, Масква, Казань, Сочы і Волагда.

Рэйтынг складзены паводле даных пошуку і браніравання атэляў і апартаментаў для пражывання з дзецьмі з 28 снежня 2016 года па 10 студзеня 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі