Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Чэр 2014

Мінск прыме фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і ў 2015 годзе

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чэрвені 2015 года ў Мінску пройдзе фінал Кубка свету па сучасным пяцібор'і, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я (БФСП), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Іванчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы яшчэ знаходзімся пад уражаннем ад чэмпіянату свету па хакеі, які стаў яркай падзеяй у жыцці нашай краіны, але з'явілася новая мэта - правесці на высокім узроўні чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў па сучасным пяцібор'і, які пачнецца ўжо заўтра, - сказаў Мікалай Іванчанка. - Наша федэрацыя паслядоўна праводзіць курс на пашырэнне прысутнасці беларускага пяцібор'я, беларускага спорту ў свеце. Наступным важным міжнародным этапам будзе прыём нашай краінай фіналу Кубка свету сярод дарослых атлетаў у чэрвені наступнага года".

Гаворачы аб фінальных спаборніцтвах Кубка свету 2015 года, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Георгій Катулін падкрэсліў, што, правёўшы іх, Беларусь унясе вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю віду спорту, які ўваходзіць у праграму летняй Алімпіяды, маючы ў ім добрыя традыцыі. На думку прадстаўніка НАК, у час маючага адбыцца чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў можна закласці яшчэ больш трывалую аснову супрацоўніцтва паміж беларускім бокам і міжнароднымі структурамі, што адказваюць за развіццё сучаснага пяцібор'я не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце.

Год таму Беларусь упершыню прымала чэмпіянат Еўропы па сучасным пяцібор'і (трохбор'і) сярод юнакоў і дзяўчат групы А. Ён праходзіў на базе САК "Алімпійскі" ў Мінску. З 17 па 23 чэрвеня ў беларускай сталіцы пад эгідай Міжнароднага саюза сучаснага пяцібор'я (UIPM) і Еўрапейскай канфедэрацыі сучаснага пяцібор'я (ECMP) будзе праходзіць чэмпіянат Еўропы-2014 сярод юніёраў. Што датычыцца фіналаў Кубка свету ў спартсменаў элітнай групы, то такія старты раз у год праводзяцца ў розных кутках планеты. У гэтым годзе кубкавы фінал прымала амерыканская Сарасота. Папярэдні раз элітныя пяціборцы збіраліся ў расійскім Ніжнім Ноўгарадзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі