Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Mar 2018

Мінск прыме чэмпіянат свету па верталётным спорце

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск прыме чэмпіянат свету па верталётным спорце, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі авіяцыйнага спорту.

Міжнародныя спаборніцтвы пройдуць на аэрадроме Баравая з 23 па 29 ліпеня і збяруць больш як 40 экіпажаў з 15 краін.

Беларускія авіятары - у ліку фаварытаў турніру. На папярэднім чэмпіянаце ў Польшчы яны заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. У Мінску пілотам верталётаў давядзецца спаборнічаць у слаламе, перавозцы грузаў, навігацыі, палёце на дакладнасць, каманднай эстафеце і іншых дысцыплінах.

У рамках чэмпіянату свету ў Мінску з 28 па 29 ліпеня пройдзе штогадовы авіяцыйны фестываль #ПраНеба. Наведвальнікі ўбачаць розныя лятальныя апараты - ад аэрастатаў да самалётаў. Самымі відовішчнымі ў праграме чэмпіянату абяцаюць стаць верталётныя гонкі.

Беларусь падала заяўку на арганізацыю чэмпіянату ў Міжнародную авіяцыйную федэрацыю (FAI) вясной 2016 года. Прэзідэнт міжнароднай верталётнай камісіі (CIG FAI) Жак Берло, вывучаючы магчымасці правядзення турніру ў Мінску, асабіста наведаў спаборніцтвы ў Баравой.

Як адзначылі ў федэрацыі, Беларусь не ўпершыню прыме сусветны форум па верталётным спорце. У 1978 годзе чэмпіянат прайшоў у Віцебску на базе аэраклуба ДТСААФ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі