Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Лют 2020

Мінск далучыцца да акцыі "На работу на веласіпедзе зімой"

Мінск далучыцца да акцыі
Фота з архiва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогадовая акцыя "На работу на веласіпедзе зімой" (#winterbiketowork) пройдзе ва ўсім свеце 14 лютага. Мінскае веласіпеднае таварыства, Федэрацыя прыгодніцкіх гонак, кавярні і пякарні сталіцы арганізуюць свята для велааматараў, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Усе, хто ў Дзень закаханых адправіцца на работу на веласіпедзе, могуць атрымаць ад арганізатараў акцыі бясплатны чай або каву і круасан, а таксама пазмагацца за прыз у віктарыне.

Офіс Мінскага веласіпеднага таварыства будзе сустракаць веласіпедыстаў з чаем, кавай і фруктамі з 7.00 да 10.00. З раніцы і да позняга вечара веласіпедыстаў будуць вітаць з пачастункамі кавярня па вул. Германаўская, 19, магазін-кавярня па пр. Машэрава, 12, веганскае кафэ па вул. Кастрычніцкая, 19 і вул. Багдановіча, 128а, а таксама веламагазін па вул. Жыновіча, 20. У некаторых месцах напіткі і ласункі подораць першым 40-50 велааматарам.

Спецыяльны прыз дастанецца таму, хто першым наведае ўсе пункты і збярэ стыкеры партнёраў і арганізатараў акцыі. Больш падрабязна пра ўмовы можна даведацца ў арганізатараў.

У 2019 годзе Мінск заняў 12-е месца ў свеце па колькасці ўдзельнікаў зімовай акцыі "На работу на веласіпедзе зімой" і першае месца сярод гарадоў постсавецкіх краін. Афіцыйна ў акцыі прынялі ўдзел 173 чалавекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі