Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Сак 2025

Мінлясгас: плошчы штогод ствараемых у Беларусі лясоў суадносныя з тэрыторыяй Мінска

Мінлясгас: плошчы штогод ствараемых у Беларусі лясоў суадносныя з тэрыторыяй Мінска
Фота з архiва

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штогод работнікамі лясной галіны ствараюцца лясныя насаджэнні на плошчы, якая перавышае тэрыторыю Мінска. Як папаўняецца лясное багацце краіны, расказаў намеснік начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар Звяртоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2024 годзе новыя лясы былі створаны на плошчы, якая перавышае 33 тыс. га, у тым ліку за кошт пасеву і пасадкі закладзена больш за 27 тыс. га новых лясоў, - прывёў даныя намесніка начальніка ўпраўлення лясной гаспадаркі. - Такім чынам, лясныя культуры штогод ствараюцца на плошчы нават большай, чым плошча сталіцы, самага вялікага горада рэспублікі. Пры гэтым 98 працэнтаў новых лясоў прадстаўлены хвойнымі пародамі".

Усе лясы Беларусі падзяляюцца на чатыры катэгорыі: прыродаахоўныя, рэкрэацыйна-аздараўленчыя, ахоўныя і эксплуатацыйныя. Так, лясы, якія выконваюць ахоўную і рэкрэацыйную функцыю, займаюць плошчу больш за 37 працэнтаў, а на эксплуатацыйныя прыпадае 62,4 працэнта. Для кожнай катэгорыі Лясны кодэкс устанаўлівае свой рэжым лесакарыстання.

Было адзначана, што за апошнія гады трэндам стала стварэнне лясных культур пасадачным матэрыялам з закрытай каранёвай сістэмай. За апошнія 30 гадоў у рэспубліцы з'явілася чатыры цяплічныя комплексы па вырошчванні падобнага пасадачнага матэрыялу: у Глыбоцкім доследным лясгасе, Магілёўскім лясгасе, Івацэвіцкім доследным лясгасе і Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры, якія і забяспечваюць лясгасы якасным пасадачным матэрыялам. Акрамя таго, у рэспубліцы функцыянуюць 79 пастаянных лясных гадавальнікаў.

"Аб'ёмы вырошчвання пасадачнага матэрыялу ў Беларусі выраслі са 123 млн штук сеянцаў у 1994 годзе да 370 млн у 2024 годзе. Міністэрствам лясной гаспадаркі вялікая ўвага ўдяляецца і догляду пасаджаных лясных культур. Плошчы догляду лясных культур выраслі за апошнія чатыры гады з 80 тыс. га да 140 тыс. га", - рэзюмаваў Віктар Звяртоўскі.

Міжнародны дзень лясоў святкуецца 21 сакавіка. Беларускія лясы, якія займаюць 40 працэнтаў тэрыторыі краіны, па праву называюць адной з візітных картак рэспублікі. Дзякуючы рэалізацыі дзяржаўнай праграмы "Беларускі лес", у краіне паспяхова рэалізаваны ў тым ліку праекты па рассяленні дзікіх жывёл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі