Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Врс 2014

Мінфін перадасць Нясвіжскаму музею калекцыю старадаўніх манет

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" атрымае калекцыю старадаўніх манет з Дзяржфонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі. Рарытэты бязвыплатна будуць перададзены са сховішча каштоўнасцей Міністэрства фінансаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўрадзе.

Усяго музей атрымае 93 манеты, якія былі ва ўжытку ў Рэчы Паспалітай, Расіі, Францыі, Германіі (Прусіі), Аўстра-Венгрыі. Манеты датуюцца 1522-1908 гадамі. Сустракаюцца і такія ўнікальныя экзэмпляры, як грошы Іспанскіх Нідэрландаў (1612, 1621 і 1646 гады).

Перадачай старадаўняй калекцыі ў Нясвіж будуць займацца Мінфін і Мінкультуры Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі