Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Aug 2014

Мінчанка Надзея Місякова прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"

Мінчанка Надзея Місякова прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінчанка Надзея Місякова з песняй "Сокал" прадставіць Беларусь на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2014", які пройдзе 15 лістапада на Мальце. Гэта стала вядома па выніках рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для "Еўрабачання" (нацыянальнага адбору), фінал якога адбыўся 29 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго ў адборы ўдзельнічалі 9 сольных выканаўцаў і 1 дуэт. Пераможца вызначаўся галасаваннем тэлегледачоў і прафесійнага журы па прынцыпе 50 працэнтаў на 50 працэнтаў. У выніку аднолькавую колькасць балаў (па 15) набралі Ганна Зайцава, Павел і Ксенія Лашчэўскія, а таксама Надзея Місякова.

Згодна з правіламі конкурсу, калі два і больш удзельнікі набіраюць роўную колькасць балаў, журы адкрытым галасаваннем вызначае лепшага артыста. Эксперты зрабілі свой выбар на карысць Надзеі.

Юнай артыстцы - 14 гадоў. Яна нарадзілася і жыве ў Мінску. Вакалам займаецца ў ансамблі "Заранак" (Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, эстрадная майстэрня Васіля Сянькова). Дзяўчынка паспяхова праявіла сябе ў такіх конкурсах, як "Зямля пад белымі крыламі" (1-е месца), "Маладзічок" (1-е месца), "Кубак Еўропы" (Гран-пры), "Крымскія хвалі" (1-е месца), "Новыя імёны" (1-е месца), "Залатая пчолка" (2-е месца), "Ружа вятроў" (2-е месца), тэлепраект "Я пяю" і рэспубліканскі радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі". Надзея вельмі любіць творчасць Ланы Дэль Рэй. Акрамя заняткаў музыкай любіць танцаваць і складаць вершы.

Словы і музыку для сваёй конкурснай песні Надзея напісала сама. Аранжыроўку трэка дапамог зрабіць беларускі спявак Юзары.

Мінчанка Надзея Місякова прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"У гэтым годзе ўпершыню прамую трансляцыю нацыянальнага адбору вёў афіцыйны сайт дзіцячага "Еўрабачання". Ацаніць беларускі фінал змог таксама прадстаўнік Еўрапейскага вяшчальнага саюза і піяр-менеджар дзіцячага конкурсу Люк Фішэр.

Дарэчы, Мальта ўпершыню прыме дзіцячае "Еўрабачанне". Дэвіз спаборніцтваў - хэштэг #Together, што ў перакладзе значыць "Разам". Ён быў выбраны таксама па прыкладзе конкурсу ў Капенгагене, дзе дэвізам быў хэштэг #JoinUs. Лагатып уяўляе сабой частку мальтыйскага васьміканечнага крыжа, сабранага з рознакаляровых сегментаў.

На гэты момант свой удзел у конкурсе пацвердзіла Арменія, Грузія, Нідэрланды, Расія, Украіна, Швецыя і Мальта. На конкурснай сцэне выступяць прадстаўнікі Італіі, Славеніі і Чарнагорыі. Пасля перапынку аб сваім вяртанні аб'явілі Кіпр, Балгарыя, Партугалія і Сербія.

Мінчанка Надзея Місякова прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2014"Беларусь удзельнічае ў міжнародным дзіцячым конкурсе з моманту яго заснавання - 2003 года. Першай удзельніцай была Вольга Сацюк. На рахунку краіны - дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Ілья Волкаў з песняй "Спявай са мной" заняў трэцяе прызавое месца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі