Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Жнв 2016

Мінчан у Дзень горада навучаць гатаваць стравы нацыянальнай кухні

24 жніўня, Мінск /Аксана Каруна - БЕЛТА/. Майстар-класы па гатаванні страў нацыянальнай кухні будуць арганізаваны ў Мінску 3 верасня ў Дзень горада. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксандр Фралоў сёння на прэс-канферэнцыі на тэму "Асноўныя святочныя мерапрыемствы да Дня горада", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Майстар-класы правядуць на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту. "Для папулярызацыі нацыянальнай кухні ва ўсіх рэстаранах і кафэ, якія забяспечваюць абслугоўванне свята, будзе прадстаўлена старонка страў беларускай кухні, прыгатаваных на месцы, адбудуцца майстар-класы", - адзначыў Аляксандр Фралоў.

Паводле яго слоў, гандлёвае абслугоўванне арганізуюць ва ўсіх месцах правядзення культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў. Выязны гандаль на галоўнай святочнай пляцоўцы каля Палаца спорту будзе працаваць з 10 да 23 гадзін. "Плошча гандлёвых аб'ектаў складзе больш як 5 тыс. кв.м, працягласць - больш за 50 м. Прадугледжана арганізацыя максімальнай колькасці рабочых месц і прадаўцоў і рэалізацыя шырокага асартыменту кулінарных, кандытарскіх вырабаў, напіткаў, марожанага", - сказаў прадстаўнік профільнага ўпраўлення мэрыі.

Аляксандр Фралоў таксама дадаў, што да свята ў гандлёвай сетцы сталіцы са скідкамі за кошт зніжэння гандлёвай надбаўкі будуць праведзены пашыраныя продажы тавараў лёгкай прамысловасці (адзення, абутку), тавараў бытавога і гаспадарчага прызначэння, у тым ліку са зніжэннем рознічнай цаны да 30 працэнтаў. Акрамя таго, да свята прымеркаваны акцыі "Адзіны дзень скідак", якія адбудуцца 27 і 28 жніўня ва ўнівермагах і буйных гандлёвых аб'ектах горада.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Мінска, у бягучым годзе пройдуць у першыя выхадныя верасня - 3 і 4 чысла. Па традыцыі Дзень горада адзначаюць у сталіцы на другія выхадныя верасня. У бягучым годзе прынята рашэнне правесці асноўныя святочныя мерапрыемствы ў першыя вераснёўскія суботу і нядзелю. У бягучым годзе Мінск адзначыць 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі