Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Кст 2017

Мінчан чакае японскі ўік-энд

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культурныя выхадныя ад фестывалю "Японская восень у Беларусі" 7-8 кастрычніка парадуюць мінчан цэлым спектрам яркіх праяўленняў традыцыйнага і сучаснага мастацтва Краіны ўзыходзячага сонца, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Японіі ў Беларусі.

Жыхарам і гасцям сталіцы прапануецца паглядзець на яркія касцюміраваныя дэфіле герояў усходнеазіяцкай анімацыі, коміксаў, камп'ютарных гульняў, вулічнай моды і музыкі, выбраць лепшую вінтажную японскую магнітолу, убачыць выступленні лепшых беларускіх і замежных каратыстаў і азнаёміцца са старажытным японскім баявым майстэрствам "ніндзюцу".

У канцэртнай зале "Мінск" 7 кастрычніка пройдзе XII фестываль сучаснай маладзёжнай усходнеазіяцкай культуры "ХІГАН". Праграма насычана ўсімі яе праяўленнямі: сцэнічны касплей, танцавальныя і песенныя каверы, выставы фатаграфій і малюнкаў, вялікая гульнявая зона, кірмаш кніг, коміксаў і сувеніраў і многае іншае.

У той жа дзень XIII Міжнародны турнір каратэ Minsk Open - Sanker Cup 2017 пройдзе на "Мінск-Арэне". Гэта адзін з буйнейшых турніраў па каратэ ва Усходняй Еўропе WKF (Сусветнай федэрацыі каратэ). Традыцыйна ў спаборніцтвах прымаюць удзел еўрапейскія і азіяцкія каманды. У бягучым годзе за першынство турніру пазмагаюцца амаль 300 спартсменаў з Беларусі, Латвіі, Расіі, Ізраіля, Украіны і Эстоніі.

Семінар "Будзінкан - як комплексная сістэма развіцця цела і свядомасці" будзе праходзіць на працягу двух дзён па адрасе вул. Кастрычніцкая, 16. Атэставаны ў Японіі практыкуючы майстар міжнароднага ўзроўню Аляксандр Маўрын 7 кастрычніка раскажа пра асаблівасці трэніровак па сістэме "Будзінкан" і іх адрозненне ад іншых японскіх школ баявых майстэрстваў. Таксама ўдзельнікі семінара змогуць даведацца, якім чынам веданне старажытных баявых майстэрстваў прымяняецца спецпадраздзяленнямі розных краін у наш час. На наступны дзень запланаваны платныя заняткі.

І 8 кастрычніка ў TNT Rock Club пройдзе VI Міжнародны фестываль вінтажных японскіх магнітафонаў OLDAUDIOFEST. Гэта буйнейшае еўрапейскае мерапрыемства, прысвечанае старажытным японскім магнітолам, дзе ўладальнікі вінтажнай аудыятэхнікі будуць спаборнічаць у некалькіх намінацыях: самы гучны гук, лепшы прыём FM, лепшы прыём MP3, лепшае гучанне з касеты і "Містэр бумбокс". Кубак пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь за лепшую японскую магнітолу будзе ўручаны ў асобнай намінацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі