Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Ліп 2019

Мясніковіч і Андрэйчанка ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына" ў Мінску

Мясніковіч і Андрэйчанка ўсклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка наведалі 1 ліпеня мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына", дзе прайшла цырымонія ўскладання кветак у час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у краіне аб ахвярах Другой сусветнай вайны, Вялікай Айчыннай вайне будуць памятаць заўсёды, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Тыя ахвяры, якія вынес наш народ, яны сапраўды незаменныя, і гэта практычна закранула кожную сям'ю. На гэтым месцы загінула, закатавана звыш 80 тыс. савецкіх грамадзян. Гэта рубцы на сэрцы, якія застаюцца назаўсёды. Беларускі народ заўсёды будзе памятаць аб тых ахвярах, якія ён аддаў на алтар Айчыны, каб адстаяць і абараніць нашу радзіму. І гэта памяць будзе вечнай".

Міхаіл Мясніковіч расказаў, што вайна закранула і яго сям'ю. "Мой бацька ваяваў, удзельнічаў у вызваленні Варшавы, ва ўзяцці Берліна, атрымаў абмарожанне. У 67 гадоў ён пайшоў з жыцця. Гэта сапраўды быў вялікі подзвіг савецкага народа", - дадаў ён.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што, на жаль, у Беларусі нямала месцаў, дзе да нашых грамадзян быў прыменены генацыд з боку фашыстаў. "У першую чаргу гэта Хатынь, Шунеўка ў Докшыцкім раёне ў маёй выбарчай акрузе, Трасцянец. Важна, што мы памятаем пра усіх загінулых. І галоўнае, нам трэба зрабіць усё для таго, каб захавалася гістарычная праўда аб Вялікай Айчыннай вайне, каб урокі гэтай вайны мы памяталі, каб не перапісвалася гісторыя. Гэта вельмі важна, асабліва для новых пакаленняў, для моладзі, каб яны разумелі, што толькі добрай працай, вучобай мы павінны ўмацоўваць магутнасць нашай радзімы, каб гэта не паўтарылася ў далейшым", - сказаў ён.

Кветкі да мемарыяльнага комплексу "Масюкоўшчына" таксама ўсклалі намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, старшыні пастаянных камісій Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.

Мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына" - помнік ваеннапалонным і грамадзянскім асобам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай у адным з буйнейшых на акупіраванай тэрыторыі былога Савецкага Саюза канцэнтрацыйным лагеры смерці "Шталаг-352". У гэтым лагеры фашысты прымянялі асабліва жорсткую сістэму катаванняў і зневажанняў чалавечай годнасці. Людзі ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, у адрынах, бараках, стайнях. Для ваеннапалонных, якія масава прыбывалі, не хапала месца, і многія з іх, асабліва восенню і зімой у 1941-1942 гадах кідаліся ў лагеры проста пад адкрытым небам, дзе амаль адразу ж гінулі ад холаду, голаду і хвароб. З ліпеня 1941-га па 3 ліпеня 1944 года ў "Шталагу-352" загінула больш за 80 тыс. салдат і афіцэраў Савецкай Арміі, якія трапілі ў палон, і мірных жыхароў, сагнаных у лагер з Мінска і навакольных вёсак. Акрамя грамадзян былога СССР са снежня 1943 года па чэрвень 1944-га ў канцлагеры знаходзіліся італьянскія салдаты і афіцэры, якія змагаліся супраць фашыстаў на баку Савецкага Саюза.

Мемарыял размешчаны пасярод невялікага сасновага парку. Да гранітнага манумента вядуць прыступкі, у памяць аб загінулых гарыць Вечны агонь. На тэрыторыі мемарыяла размешчаны брацкія магілы, кожная з якіх абазначана мармуровай чорнай плітой. Пасярод парку ўстаноўлена белая ратонда, дзе пад шклом ляжыць Кніга памяці, у якую занесены прозвішчы амаль 10 тыс. былых вязняў "Шталага-352". Але імёны больш за 70 тыс. загінулых у канцлагеры да гэтага часу так і застаюцца невядомымі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі