Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Лют 2020

Імя прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2020" стане вядома 28 лютага

Імя прадстаўніка Беларусі на
Фота з архiва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імя прадстаўніка Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" стане вядома 28 лютага ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у час фінальнага гала-канцэрта нацыянальнага адбору, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская.

"Фінальнае шоу пачнецца 28 лютага ў 22.00. Прамую трансляцыю канцэрта па традыцыі ўбачаць гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама наведвальнікі сайта Белтэлерадыёкампаніі, - расказала Святлана Смалонская-Краскоўская. - Аўдыятрансляцыю ў рэжыме анлайн прадставіць радыёстанцыя "Радыус FM". Вядучымі канцэрта будуць Яўген Перлін і Хелена Мерааі, каменціраваць у радыёэфіры будуць Герман Малышчыцкі і Вольга Венская".

Гала-канцэрт у бягучым годзе ўпершыню пройдзе ў адным з павільёнаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". "Вялікая прастора плошчай 1 тыс. кв.м дасць магчымасць зманціраваць сцэну, выкарыстоўваючы пажаданае светлавое, гукавое і экраннае абсталяванне, вар'іраваць размяшчэнне артыстаў, вядучых і журы, павялічыць сцэнічную прастору і танцпляцоўку, - адзначыла кіраўнік прэс-службы. - Каманда медыяхолдынга пачне мантаж сцэны і абсталявання  ўжо 24 лютага, а 25 і 26 лютага ўсіх фіналістаў чакаюць індывідуальныя рэпетыцыі. Гэта дасць магчымасць канкурсантам адпрацаваць вакальныя і харэаграфічныя асаблівасці сваіх нумароў. 27 лютага ўвечары і 28-га днём адбудуцца генеральныя рэпетыцыі гала-канцэрта, пры гэтым першы прагон пройдзе ў рэжыме прамога эфіру".

Фіналісты нацадбору былі вызначаны 27 студзеня. На фінішную прамую выйшлі Настасся Гламозда ("Burning again"), Дар'я Хмяльніцкая ("On Fire"), AURA ("Барані сваё"), VAL ("Да вiдна"), Анжаліка Пушнова ("True Love"), NAPOLI ("Dоn't let me down"), Саша Захарык ("Rocky Road"), КейСі ("Chili Pepper"), Ян Яраш ("Fire"), Настасся Развадоўская ("Hello"), CHAKRAS ("La-ley-la"), Настасся Малашкевіч ("Invisible"). Згодна з жараб'ёўкай, адкрые гала-канцэрт NAPOLI, а пад завяршальным 12-м нумарам выступіць VAL.

65-ы конкурс песні "Еўрабачанне" ў бягучым годзе адбудзецца ў Ратэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі - 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.

Падрыхтоўку і правядзенне нацыянальнага адбору ажыццяўляюць Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза і Міністэрства культуры, якое выступае суарганізатарам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі