Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2015

Mirum Music Festival збярэ аматараў сучаснай музыкі на пляцоўцы каля Мірскага замка

5 жніўня, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. "Душэўны і атмасферны" Mirum Music Festival пройдзе на пляцоўцы каля Мірскага замка 8 жніўня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У гэтым годзе хэдлайнерамі мерапрыемства стануць шырока вядомая беларускай публіцы грузінская спявачка і кампазітар джазавага напрамку Nino Katamadze, якая прадставіць новую праграму, выступіўшы са струнным квартэтам "N", а таксама ўкраінская электра-фолк група ONUKA, чый дэбютны альбом уяўляе сабой сінтэз поп-электронікі і ўкраінскай аўтэнтыкі.

Сярод іншых выканаўцаў, якія будуць ствараць непаўторную атмасферу альтэрнатыўнага музычнага фестывалю, - тытулаваная літоўская група, якая працуе ў стылі поп-эксперыментал-электроніка Leon Somov & Jazzu, расійская група "Наадзя", ансамбль этнічнага сюррэалізму, рок-н-рола і міжнароднага шансон-біту "Нагуаль", а таксама таленавітая вакалістка, аўтар і выканаўца песень, піяністка і дыджэй з Украіны DaKooka, групы Shuma, Intelligency, Dzierzynski bitz, новы музычны праект Take the Cookies.

Нягледзячы на назву, арганізатары не пазіцыянуюць Mirum Music Festival як выключна музычнае шоу. "Мы прапануем гасцям нашага мерапрыемства перажыць самыя розныя ўражанні: ад падарожжа да сцен старога замка, што само па сабе ўжо прыгода, да азнаямлення з якаснай сучаснай кухняй, альтэрнатыўнай новай музыкай і інш. Гэта самы душэўны і атмасферны фестываль у Беларусі", - сказаў адзін з арганізатараў мерапрыемства Ягор Захарка.

На фестываль запрашаюць беларусаў з самых розных куткоў краіны. Для дзяцей тут будзе арганізавана творчая пляцоўка, для дарослых плануюцца баі на мячах, шоу мыльных пузыроў і іншыя забавы. Наогул арганізатары абяцаюць гасцям шмат разнастайных забаў.

Mirum Music Festival - малады беларускі фестываль, ён праводзіцца з 2012 года. У апошнія гады збірае тысячы наведвальнікаў. Тэхнічную падтрымку фестывалю аказвае Гродзенская абласная філармонія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі