Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2018

Механізатар на пытанне Прэзідэнта пра беларускі камбайн: працуе выдатна

1 жніўня, Мінскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння наведаў Мінскі раён, дзе азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі. На збожжавым полі ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка" кіраўнік дзяржавы пагутарыў як з чыноўнікамі, так і механізатарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выслухаўшы даклады аб сітуацыі з уборкай, Прэзідэнт накіраваўся да збожжаўборачнага камбайна "Палессе GS12 A1", які на полі сярод іншых убіраў збожжа. За штурвалам камбайна працаваў малады механізатар Аляксей Якаўлеў, у якога Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як працуецца, ці ёсць якія праблемы, ці не ламаецца тэхніка. "Як наогул камбайн", - спытаў Прэзідэнт. На што механізатар упэўнена адказаў: "Выдатна".

Кіраўнік дзяржавы застаўся задаволены пачутым, таму што ў расшырэнне вытворчасці лінейкі беларускай уборачнай тэхнікі і такім чынам імпартазамяшчэнне ўкладзена нямала намаганняў і сродкаў. У свой час была пастаўлена задача зрабіць айчынны камбайн не горшы за імпартныя аналагі. "Палессе GS12 A1" - адзін з прыкладаў сучаснай беларускай тэхнікі.

Прэзідэнт таксама нагадаў аб даручэнні стварыць суперкамбайн, над распрацоўкай якога працавалі беларускія спецыялісты і які ўжо выраблены - ён аснашчаны ўсімі неабходнымі функцыямі.

У Беларусі цяпер для ўборкі збожжавых і зернебабовых у сельгасарганізацыях ёсць 9,1 тыс. камбайнаў. Узровень тэхнічнай гатоўнасці парку камбайнаў складае 97 працэнтаў. Пры гэтым у Мінскай вобласці - 2 123 збожжаўборачныя камбайны. Нагрузка на адзінку такой тэхнікі па краіне складае 234 га, а ў Мінскай вобласці - 230 га.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі