Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Чэр 2015

Мецэнаты дапамогуць стварыць у Мінску атмасферу знакамітых парыжскіх салонаў ХХ стагоддзя

17 чэрвеня, Мінск /Яўген Сакалоўскі - БЕЛТА/. У бліжэйшы час ААТ "Белгазпрамбанк" сумесна з Міністэрствам культуры, Беларускім саюзам мастакоў, Рэспубліканскай мастацкай галерэяй "Палац мастацтва" будзе рыхтаваць праект "Асенні салон", які прызначаны аднавіць у Мінску атмасферу знакамітых парыжскіх салонаў ХХ стагоддзя. Аб гэтым ішла размова сёння на ўрачыстай цырымоніі падпісання пагаднення аб узаемадзеянні і супрацоўніцтве паміж ААТ "Белгазпрамбанк" і Міністэрствам культуры Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы з банкам робім вельмі важную для краіны рэч - набыццё і азнаямленне з вядомымі мастацкімі творамі, якія з'яўляюцца часткай сусветнай культуры", - заявіў на цырымоніі міністр культуры Барыс Святлоў. Пагадненне замацоўвае на афіцыйным узроўні шматгадовы вопыт супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры і падпарадкаванымі яму ўстановамі з ААТ "Белгазпрамбанк" тэрмінам на 5 гадоў і аўтаматычна будзе прадоўжаны на наступны тэрмін пры адсутнасці рознагалоссяў паміж бакамі.

Паводле слоў міністра, за гады супрацоўніцтва паміж Мінкультам і "Белгазпрамбанкам" з'явіліся такія знакавыя праекты, як форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", які атрымаў статус міжнароднага, выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі", якая стала самай маштабнай экспазіцыяй прадметаў культурнай спадчыны беларускага народа і складалася больш як з 500 экспанатаў, а таксама гісторыка-культуралагічны праект "Арт-Беларусь", у рамках якога праходзяць маштабныя выстаўкі як у Беларусі, так і за яе межамі.

"Неабходна, каб сувязь паміж дзяржавай і прадпрымальнікамі развівалася як мага часцей і глыбей. Бо культура - шырокае поле, дзе любыя сродкі, што спрыяюць развіццю, з'яўляюцца добрымі", - дадаў Барыс Святлоў.

У сваю чаргу старшыня праўлення ААТ "Белгазпрамбанк" Віктар Бабарыка адзначыў, што рэалізуемыя праекты не з'яўляюцца абавязковымі для банка. Яны павінны мець значэнне для беларускай культуры, а такія пагадненні павінны стаць інструментам творчых людзей для развіцця ўласных праектаў на карысць Беларусі.

У ходзе ўрачыстай цырымоніі падпісання пагаднення адбыўся паказ фільма "Марк Шагал. Колер кахання", які з'яўляецца адным з дзевяці аўтарскіх работ Алега Лукашэвіча цыкла "Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі". Паводле слоў аўтара, унікальнасць фільма не ў тым, што ён расказвае аб жыцці мастака, а ў навукова-даследчай рабоце, знаходцы новых дэталей, выпраўленні памылак. Таксама аўтары адзначылі, што яшчэ адна ўнікальнасць цыкла складаецца ў адкрыцці некаторых дамашніх архіваў сваякамі мастакоў, якія з-за розных абставін будуць ужо недаступныя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі