У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2018

Мерапрыемствы Года турызму Кітая ў Беларусі нацэлены на павелічэнне турыстычнага патоку

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы Года турызму Кітая ў Беларусі нацэлены на павелічэнне турыстычнага патоку. Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Андрэй Молчан на прэзентацыі Года турызму Кітая ў Беларусі і Года турызму Беларусі ў Кітаі, якая праходзіць на XХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "СМІ ў Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Арганізатар прэзентацыі - Беларускае тэлеграфнае агенцтва.

Цяпер рэалізуецца план, які ўключае каля 50 мерапрыемстваў, што дазваляюць стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы і інфраструктуру для прыёму кітайскіх турыстаў. "Цяпер важна вывучыць патрабаванні гасцей, каб мець магчымасць прапанаваць умовы на ўвесь шырокі спектр запытаў", - сказаў Адрэй Молчан.

У Беларусі распрацоўваецца навігацыя на кітайскай мове па беларускіх гарадах, падрыхтавана памятка для кітайскіх турыстаў, яе ўжо распрацоўваюць турыстычныя агенцтвы. У памятцы змешчана карысная інфармацыя, напрыклад, аб транспарце, сетцы рэстаранаў, даведачныя тэлефоны. Кожная з абласцей Беларусі заключыла партнёрскія пагадненні з правінцыямі Кітая, што пасадзейнічае павелічэнню турыстычнага патоку, лічыць Андрэй Молчан. Аб гатоўнасці прымаць рэйсы з Кітая заявілі абласныя аэрапорты, прытым што ўжо адкрыты прамы авіярэйс паміж Мінскам і Пекінам.

Ствараюцца магчымасці для турыстаў з Паднябеснай па выкарыстанні ў Беларусі кітайскіх плацежных сістэм. Ідзе работа над стандартызацыяй гасцініц у адпаведнасці з патрабаваннямі кітайскага боку. Два атэлі "Мінск" і "Пекін" у беларускай сталіцы атэставаны, што прадугледжвае наяўнасць персаналу, які валодае кітайскай мовай, і веданне асаблівасцей прыёму кітайскіх грамадзян.

Паводле слоў Андрэя Молчана, расце колькасць гідаў-перакладчыкаў на кітайскую мову, цяпер больш за 15 прайшлі неабходную атэстацыю. Добра развіваецца супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, шмат кітайскіх студэнтаў навучаюцца ў Беларусі і наадварот, і гэта патэнцыял для развіцця турызму.

Бакі таксама працуюць над стварэннем беларуска-кітайскага прадпрыемства, якое займалася б выключна турызмам. Запланаваны прэзентацыі турыстычных магчымасцей Беларусі на мерапрыемствах, выстаўках у Кітаі. Толькі ў маі Беларусь будзе ўдзельнічаць у трох выстаўках у КНР.

Гэтымі днямі праходзіць прэс-тур кітайскіх журналістаў у Беларусі, а ў чэрвені такі ж тур правядуць для кітайскіх тураператараў.

Як расказаў Андрэй Молчан, у 2017 годзе адбыўся двайны скачок колькасці кітайскіх турыстаў: Беларусь наведалі 3,5 тыс. чалавек. Разам з тым гэта няшмат для такой краіны, як Кітай. Таму было прынята рашэнне аб правядзенні Года турызму Кітая ў Беларусі і адпаведна Года турызму Беларусі ў Кітаі. Калегі са свайго боку таксама працуюць у напрамку папулярызацыі турыстычных магчымасцей Беларусі ў Кітаі. Краіны вядуць работу па змяненні візавага рэжыму.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс