У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліс 2015

Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна пройдуць у Беларусі на працягу 2016 года

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мерапрыемствы да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна пройдуць у Беларусі на працягу 2016 года. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі мастацкі кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі Юрый Гільдзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Да 75-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага музыканта Міністэрствам культуры Беларусі падрыхтаваны маштабны план мерапрыемстваў.

"Канцэрт у дзень нараджэння" 12 студзеня 2016 года адбудзецца на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Канцэрты, прысвечаныя памяці песняра, пройдуць на працягу года на сцэнічных пляцоўках у розных гарадах краіны. Плануецца абнаўленне экспазіцыі музея Уладзіміра Мулявіна, які дзейнічае ў Белдзяржфілармоніі. Музей стане дэкарацыяй для тэлепраграмы "Пакуль мы помнім". Беларусы змогуць азнаёміцца з фотавыстаўкай работ Юрыя Іванова і Яўгена Коктыша, здымкамі з асабістага архіва, на аснове якіх плануецца выдаць фотаальбом. Выязная выстаўка экспанатаў музея Уладзіміра Мулявіна будзе працаваць на міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Акрамя таго, плануецца перавыданне кнігі ў дапоўненым варыянце "В.Мулявин. Нота судьбы".

Як адзначыла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, запланаваныя мерапрыемствы, якія пройдуць на працягу года, - гэта не толькі памяць аб музыканце, але і ўклад у справу незалежнасці, аб чым беларус па крыві, беларус па сэрцы Уладзімір Мулявін гаварыў усёй сваёй творчасцю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску