Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Стд 2016

Мерапрыемствы беларускага Года культуры пройдуць і ў Маскве

26 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Год культуры, якім аб'яўлены ў Беларусі 2016-ы, прапануе свае мерапрыемствы і для Масквы. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што першым такім мерапрыемствам стаў сённяшні канцэрт у Маскве Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры", прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння заснавальніка калектыву Уладзіміра Мулявіна.

Плануецца, што ў чэрвені ў Маскве на пляцоўцы Дзелавога і культурнага комплексу пасольства пройдуць Дні культуры Беларусі "Беларускія сезоны". Яны ўключаць у сябе выстаўку "Беларускія народныя музычныя інструменты" са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, спектакль "Адвечная песня" Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, канцэрт ансамбля "Класік-Авангард", пастаноўку "Дванаццатая ноч" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, выступленне ансамбля "Бяседа".

Акрамя таго, на працягу года ў Маскве чакаюцца выступленні ансамбляў "Сябры", "Харошкі", Тэатра песні Ірыны Дарафеевай, пройдзе вечар опернай музыкі і раманса Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. Адбудуцца таксама мерапрыемствы, прысвечаныя 30-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі, Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, Дню Перамогі, Дню Незалежнасці і іншыя.

У 2016 годзе пачнецца таксама падрыхтоўка да мерапрыемстваў з нагоды святкавання юбілеяў класікаў беларускай літаратуры - Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі