Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2025

МДЛУ перайменаваны. Як цяпер называецца ВНУ?

МДЛУ перайменаваны. Як цяпер называецца ВНУ?
Фота з архiва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт перайменаваны ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў (БДУЗМ), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце ВНУ.

Установа адукацыі перайменавана загадам міністра адукацыі нумар 366 ад 6 жніўня 2025 года, змяненні ўнесены ў статут.

Мінскім гарвыканкамам 8 жніўня зроблены запіс у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў" (БДУЗМ). Выдадзена пасведчанне з рэгістрацыйным нумарам 100028902.

Да 1993 года ўстанова адукацыі называлася Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытутам замежных моў. Як самастойная ўстанова вышэйшай адукацыі пачала дзейнічаць з 1 верасня 1948 года.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі