Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліс 2015

Мастачцы Валянціне Шоба і скульптару Сяргею Парцянкову з Беларусі прысудзілі прэмію Тэйлара

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мастачцы Валянціне Шоба і скульптару Сяргею Парцянкову з Беларусі прысудзілі прэмію Тэйлара, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.

Прэстыжная ўзнагарода прысуджана 25 лістапада ў час правядзення мастацкай выстаўкі Art Capital, якая праводзіцца ў выставачным комплексе "Гран Пале" ў Парыжы. Уручэнне прэміі Тэйлара беларускім мастаку і скульптару адбудзецца ўпершыню.

Мастачка Валянціна Шоба з Гродна і скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля прымаюць удзел у выстаўцы Art Capital у рамках беларускага павільёна ў "Гран Пале". Работа Сяргея Парцянкова была дастаўлена ў Парыж у апошні дзень перад адкрыццём экспазіцыі авіякампаніяй "Белавія" і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Беларускі павільён у "Гран Пале" арганізаваны па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Францыі пры актыўным садзейнічанні Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі і ААТ "Пріорбанк", а таксама Аркадзя Валадося - беларуса, які пастаянна пражывае ў Францыі.

Прэмія Тэйлара ўручаецца штогод у двух напрамках мастацтва: жывапіс і скульптура. Рашэнне аб уручэнні прэміі прымае камісія, што складаецца з 12 чалавек, якіх выбіраюць галасаваннем члены Асацыяцыі імя барона Тэйлара.

Асацыяцыя імя барона Тэйлара зарэгістравана 7 снежня 1844 года баронам Тэйларам пад афіцыйнай назвай "Тэйлар. Асацыяцыя мастакоў, скульптараў, архітэктараў, гравюршчыкаў і дызайнераў". Асноўнымі мэтамі асацыяцыі з'яўляюцца аказанне падтрымкі мастакам, развіццё і стымуляванне мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях.

Асацыяцыя займаецца арганізацыяй вернісажаў, выставак, канферэнцый і заснаваннем прызоў і прэмій. Кіруючы склад асацыяцыі ўключае 37 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі