У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Лют 2015

Масленічныя кірмашы разгорнуцца ў Мінску 21 і 22 лютага

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Масленічныя кірмашы разгорнуцца ў Мінску 21 і 22 лютага. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Шырокамаштабны кірмаш з нагоды святкавання Масленіцы ў Мінску пройдзе 21 лютага з 10.00 да 19.00 каля Палаца спорту. Наведвальнікі кірмашу змогуць адпачыць, правесці час з блізкімі і сябрамі, пакаштаваць традыцыйныя стравы беларускай кухні, шашлык, гарачую юшку і розныя прысмакі. Кулінары абяцаюць здзівіць неверагоднай разнастайнасцю бліноў: з маслам і смятанай, з салам і каўбаскай, з ікрой, для любіцеляў салодкага - з макам і варэннем.

Гандлёвыя рады каля Палаца спорту разгорнуцца больш як на 13 тыс. кв.м. У кірмашы прымуць удзел такія таваравытворцы горада, як ААТ "Мінскі мясакамбінат", ААТ "Белрыба", КУП "Мінскхлебпрам", СААТ "Камунарка", ААТ "Мінскі малочны завод нумар 1" і іншыя буйныя прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання. Тут можна будзе набыць як паўфабрыкаты, так і гатовыя стравы, вэнджаніну, каўбасныя і кандытарскія вырабы, малочныя прадукты і многае іншае.

Кірмашы традыцыйна разгорнуцца і ў адміністрацыйных раёнах сталіцы. Так, у Ленінскім раёне гулянні пройдуць на плошчы каля кінатэатра "Салют" 21 лютага з 10.00 да 16.00, у Маскоўскім раёне - у парку імя М.Я.Паўлава з 10.00 да 17.00, у Кастрычніцкім - каля цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" з 11.00 да 15.00, у Партызанскім - у Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага з 11.00 да 17.00. Жыхарам і гасцям Савецкага раёна прапануюць адсвяткаваць Масленіцу 21 лютага з 11.00 да 15.00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку, Фрунзенскага раёна - каля Мінскага лядовага палаца спорту з 10.00 да 15.00, Цэнтральнага раёна - з 11.00 да 16.00 каля Мінскага палаца дзяцей і моладзі. Масленічныя гулянні ў Першамайскім раёне адбудуцца 22 лютага з 11.00 да 16.30 у парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. У Заводскім раёне кірмаш адбудзецца ў парку імя 900-годдзя г.Мінска і 21, і 22 лютага з 10.00 да 16.00.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс