Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Снж 2015

Маштабны конкурс для маладых літаратараў плануецца арганізаваць у Беларусі

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабны конкурс для маладых літаратараў плануецца арганізаваць у Беларусі паведаміла сёння на пашыраным пасяджэнні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаным 10-годдзю стварэння СПБ, міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства інфармацыі сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі заснавалі Нацыянальную літаратурную прэмію. Лічу вельмі важным арганізаваць у краіне паўнацэнны маштабны конкурс для маладых літаратараў. Мы можам аб'яднаць намаганні. Мы не толькі можам выяўляць таленавітых, але і дапамагаць устаць ім на крыло", - сказала міністр.

Адным з мерапрыемстваў на 23-й Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адбудзецца 10-14 лютага, стане работа сімпозіума маладых літаратараў.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, у гэтым годзе больш як Br20 млрд дзяржава змагла накіраваць на падтрымку выдання кніг таленавітых аўтараў. У апошнія пяць гадоў убачылі свет творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Шамякіна, Івана Мележа, Генадзя Пашкова, Георгія Марчука, іншыя творы, зборнікі для пазакласнага чытання, што выдаюцца для школьнай праграмы. Штогод 10-12 кніг сучасных пісьменнікаў выдаюцца і пастаўляюцца ў публічныя бібліятэкі.

Адной з галоўных сумесных задач Лілія Ананіч лічыць выхаванне ў грамадстве не толькі павагі да кнігі, але і патрэбнасці ў чытанні кніг. Таму мерапрыемствы, якія разгортваюцца на пляцоўцы Мінінфарма, іншых пляцоўках, павінны быць накіраваны на выпрацоўку разумення, што чытанне - гэта не толькі развіццё асобы, але і канкурэнтаздольнасць грамадства і дзяржавы, адзначыла міністр. І важна выпрацоўваць новыя падыходы ў рэалізацыі гэтай задачы, улічваць, што сёння кніга мае не толькі папяровую форму, але і электронную, дадала яна.

Кіраўнік Мінінфарма таксама падкрэсліла, што беларуская кніга дастойна прадстаўлена не толькі на міжнародных выстаўках, але і іншых міжнародных пляцоўках. У прыватнасці, яна адзначыла актыўную работу беларускіх пісьменнікаў на Дні культуры Беларусі ў Туркменістане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі