Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Dec 2015

Маладзёжную сталіцу Беларусі аб'явяць напярэдадні Новага года

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжная сталіца Беларусі будзе аб'яўлена напярэдадні Новага года, паведаміла начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам Года моладзі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Маладзёжная сталіца будзе аб'яўлена напярэдадні Новага года. Мэру горада будзе ўручаны вялікі сімвалічны пераходны ключ, ён ужо выраблены і чакае свайго героя", - сказала Наталля Пшанічная. Горад, які атрымае статус маладзёжнай сталіцы, у 2016 годзе стане цэнтрам найбольш знакавых, у тым ліку міжнародных, маладзёжных мерапрыемстваў.

Наталля Пшанічная адзначыла, што ідэя конкурсу па выбары маладзёжнай сталіцы Беларусі з'явілася яшчэ у 2014 годзе, аднак рэалізаваць яе было вырашана ў 2015 годзе ў якасці своеасаблівага выніку Года моладзі. Пры гэтым быў улічаны вопыт замежных краін.

На конкурс было пададзена больш за 10 заявак. Сярод крытэрыяў выбару пераможцы - не толькі колькасць моладзі, якая пражывае ў горадзе, але і рэалізацыя маладзёжных праектаў і ініцыятыў, наяўнасць інфраструктуры для работы з моладдзю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі