Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Apr 2015

Маладыя музыканты аркестра Вялікага тэатра Беларусі адзначаць юбілей Чайкоўскага канцэртамі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя музыканты аркестра Вялікага тэатра Беларусі адзначаць юбілей Пятра Чайкоўскага цыклам канцэртаў з твораў кампазітара, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

175-годдзю з дня нараджэння Пятра Ільіча Чайкоўскага Вялікі тэатр Беларусі прысвячае чатыры спектаклі, якія пройдуць у тэатры 23-26 красавіка. Гэта оперы "Яўген Анегін" і "Пікавая дама", балеты "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна калядная гісторыя".

Яшчэ да таго як адкрыецца тэатральная заслона і пачнецца спектакль, гледачы змогуць апынуцца ў свеце гукаў і музычных вобразаў самага папулярнага ў свеце рускага кампазітара, музыка якога суправаджае нас з дзяцінства.

Перад кожным спектаклем маладыя музыканты сімфанічнага аркестра тэатра выканаюць для гледачоў выбраныя, любімыя ўсімі творы Чайкоўскага.

На працягу чатырох вечароў 18 таленавітых маладых выканаўцаў, многія з якіх з'яўляюцца лаўрэатамі міжнародных конкурсаў, прадставяць публіцы праграму, якая ахоплівае як творы для інструментаў сола (скрыпка, віяланчэль, валторна, трамбон), так і для інструментальных ансамбляў. Спецыяльную праграму для выступлення і арыгінальныя аранжыроўкі падрыхтаваў секстэт духавых і ўдарных інструментаў "А.М.А.D.I.S. BRASS".

Музыканты выканаюць п'есы з фартэпіяннага цыкла "Поры года", "Дзіцячага альбома", "Сентыментальны вальс", "Накцюрн", Струнны квартэт нумар 1 Рэ мажор і інш. Гледачы пачуюць, як папулярныя творы гучаць у выкананні такіх інструментаў, як валторна або трамбон.

Канцэрты ў тэатральным фае стануць сапраўдным падарункам для гледачоў, якія прыйшлі на спектаклі, і своеасаблівым музычным ушанаваннем класіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі