Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Dec 2017

Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай школы

Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай школы28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей уручыў сёння медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганне Іване і ганаровую грамату МЗС дырэктару Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны Дзіяне Стахновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размаўляючы з вучнямі і выкладчыкамі гэтых устаноў адукацыі, Уладзімір Макей падкрэсліў, што міністэрства заўсёды гатова дапамагаць ім. "У нас ёсць адпаведная праграма, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія пражываюць за мяжой. На жаль, эканамічная сітуацыя не дае магчымасці нам накіроўваць большыя сродкі на фінансаванне розных мерапрыемстваў у рамках гэтай праграмы. Але я ўпэўнены, што сітуацыя палепшыцца, і мы абавязкова будзем удзяляць больш увагі нашым людзям, якія пражываюць за мяжой", - сказаў кіраўнік ведамства.

Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай школыУладзімір Макей расказаў дзецям пра краіну, яе традыцыі і дасягненні. Вучні цікавіліся ў міністра яго меркаваннем аб перспектыўных прафесіях, пыталіся, чым ганарацца ў Беларусі больш за ўсё, як стаць і ці цяжка быць такім высокапастаўленым дыпламатам.

На заканчэнне сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства на памяць аб сустрэчы перадаў школе і гімназіі пано з адлюстраваннем фрагментаў слуцкіх паясоў. У сваю чаргу дзеці і выкладчыкі ўручылі Уладзіміру Макею навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Як паведамлялася, Ганна Іване ўдастоена медаля Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Выкладчык стаяла ля вытокаў стварэння названай школы - адзінай навучальнай установы ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры. Пры яе непасрэдным удзеле ў навучальнай установе створаны і функцыянуюць дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", шматлікія творчыя гурткі. Сёння школа фактычна працуе як беларускі культурна-асветны цэнтр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі