Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Nov 2017

Лукашэнка ўзнагародзіў дырэктара Рыжскай беларускай школы медалём Францыска Скарыны

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктар Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганна Іванэ ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Ганна Іванэ стаяла ля вытокаў стварэння названай школы - адзінай навучальнай установы ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры. Пры яе напасрэдным удзеле ў навучальнай установе створаны і функцыянуюць дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", шматлікія творчыя гурткі. Сёння школа фактычна працуе як беларускі культурна-асветны цэнтр.

Намаганнямі Ганны Іванэ ў школе створаны музей, дзе размешчаны экспазіцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці класікаў беларускай літаратуры і мастацтва. Функцыянуе бібліятэка беларускай літаратуры з кніжным фондам, які рэгулярна папаўняецца. Для навучэнцаў штогод арганізуюцца паездкі ў розныя рэгіёны Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі