Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2015

Майстры з 20 краін прадставяць лялек ручной работы на выстаўцы ў Мінску

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 200 майстроў з 20 краін прадставяць лялек ручной работы на выстаўцы ў Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары выстаўкі, якая пройдзе з 10 па 12 красавіка ў сталічным Палацы мастацтваў.

У Мінску пройдзе ўжо другая міжнародная выстаўка аўтарскай лялькі і мядзведзяў Тэдзі - Панна Doll’я. Наведвальнікі змогуць убачыць лялек і мядзведзяў ручной работы з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Чэхіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Мексікі, ЗША і Японіі. Аўтарскія творы прадставяць Майра Гарза (Мексіка), Галіна Дзмітрук (Беларусь), Алена Ільіна (Чэхія), Сільвія Везер (Нідэрланды), Эліза Галеа (Італія) і іншыя майстры. У параўнанні з мінулым годам колькасць работ, якія будуць прадстаўлены ў красавіку ў Мінску, значна павялічылася. Аўтарская лялька - высокамастацкі напрамак у свеце мастацтва, арт-аб'ект. Кожны майстар укладвае ў ляльку шмат эмоцый і пазітыву, свой настрой.

У гасцей выстаўкі будзе магчымасць не толькі ўбачыць работы, але і пазнаёміцца з аўтарамі, наведаць спадарожныя мастацкія праекты.

Жадаючыя змогуць прыняць удзел у серыі майстар-класаў: наведвальнікаў навучаць майстэрству вырабу тэкстыльнай лялькі і стварэнню мядзведзяў, лепцы лялечных твараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі