У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Крс 2016

Майстры мастацтваў Ізраіля, Чэхіі, Грузіі і Кітая прадставяць сваю творчасць на "Славянскім базары"

21 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Майстры мастацтваў Ізраіля, Чэхіі, Грузіі і Кітая шырока прадставяць сваю творчасць на XXV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе наш традыцыйны праект "Фестываль без межаў" будзе каларытным. Звычайна ў яго праграме 1-2 канцэрты, а на гэтым форуме іх будзе 4. Свае праграмы прадставяць майстры мастацтваў Ізраіля, Чэхіі, Грузіі, рыхтуецца таксама сумесны беларуска-кітайскі праект", - адзначыў Аляксандр Сідарэнка і дадаў, што Кітай прадставіць у Віцебску і мастацкую выстаўку.

Ён падкрэсліў, што ў гэтым годзе шмат жадаючых паўдзельнічаць у фестывальных мерапрыемствах. "У нас сотні зваротаў ад аматарскіх калектываў. І таму шырока будуць выкарыстаны адкрытыя пляцоўкі. Вялікая колькасць дастойных калектываў з розных краін свету, якія гатовы за свае сродкі прыехаць у Віцебск для таго, каб паказаць сябе. Гэта ацэнка нашай рабоце. Калі ёсць такая жывая цікавасць, то, напэўна, мы ўсё правільна робім", - сказаў дырэктар фестывалю.

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 12-13 і 19-20 ліпеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску