Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2015

Майстэрства ўдзельнікаў Каляднага конкурсу вакалістаў у Мінску ацэняць 15 вядомых кіраўнікоў тэатраў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Майстэрства ўдзельнікаў Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў ацэняць 15 вядомых кіраўнікоў тэатраў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Уладзімір Грыдзюшка ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"У склад журы ўвойдуць 15 кіраўнікоў тэатраў з 13 краін. Сярод іх дырэктар "Оперы Еўропы" Нікалас Пэйн, генеральны дырэктар Нямецкай оперы на Рэйне Крыстаф Меер, а таксама дырэктар Опернага тэатра Рэна, прэзідэнт Прафесійнай палаты дырэктараў оперных тэатраў Ален Сюранс", - сказаў Уладзімір Грыдзюшка.

Заяўкі на ўдзел у II Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў, які пройдзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі з 9 па 15 снежня, падалі 280 выканаўцаў з 19 краін. Сярод удзельнікаў - спевакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Грузіі, Балгарыі, Францыі, Манголіі, Кітая, Канады, Мексікі.

Конкурс пройдзе ў тры туры. Першыя два - у суправаджэнні фартэпіяна, трэці тур - у суправаджэнні аркестра. У трэцім туры (фінале) конкурсу ўдзельнікам трэба будзе выканаць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару. Пераможцы ІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў стануць уладальнікамі грашовых прызоў (Гран-пры - $10 тыс.; I прэмія - $8 тыс.; II прэмія - $6 тыс.; III прэмія - $4 тыс.), а таксама ангажэментаў, запрашэнняў у вядучыя оперныя тэатры і кампаніі.

Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў быў заснаваны ў 2014 годзе па ініцыятыве Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Генеральны партнёр форуму - Беларусбанк.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі