У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2016

Мабільная экспазіцыя музея ВАВ аб вызваленні Беларусі восенню адправіцца па краіне

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільная экспазіцыя "Вызваленне Беларусі. Верасень 1943 г. - ліпень 1944 г.", якую падрыхтаваў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з верасня адправіцца па гарадах Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музея Мікалай Скобелеў.

Цяпер складаецца маршрут выстаўкі, пляцоўкай для стварэння якой стала прастора перасовачнага паўпрычэпа плошчай 30 кв.м. Час дзеяння экспазіцыі неабмежаваны: паводле задумы, яе ўбачаць грамадзяне як мага большай колькасці населеных пунктаў Беларусі. Галоўная ідэя праекта - зрабіць музей больш даступным для наведвальнікаў з аддаленых куткоў Беларусі.

Суправаджаць экспазіцыю будуць навуковыя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Экспазіцыя складаецца з чатырох раздзелаў. Першы і другі прысвечаны пачатковаму этапу вызвалення рэспублікі і Беларускай стратэгічнай наступальнай аперацыі "Баграціён".

Трэці раздзел расказвае аб адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" - узаемадзеянні часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі з партызанскімі фарміраваннямі.

Партызанскі парад, які адбыўся 16 ліпеня ў вызваленым Мінску, стаў тэмай чацвёртага раздзела.

Прадстаўлены фотадакументальны матэрыял з фондаў музея дапоўнены картамі, плакатамі, газетамі, лістоўкамі, асабістымі рэчамі ўдзельнікаў вызвалення Беларусі.

Праект экспазіцыі рэалізаваны сумесна з пасольствам Кітая ў Беларусі. Прэзентацыя адбылася ў Дзень Незалежнасці Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс