Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2016

Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Гейдара Аліева

Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Гейдара Аліева28 лістапада, Баку /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагароджанні ордэнам Гейдара Аліева робяцца рэдка.

Замежным грамадзянам гэта ўзнагарода ўручаецца за выдатныя заслугі перад Азербайджанам, за асаблівыя заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, за асаблівыя заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязей Азербайджана з іншымі краінамі.

Ордэн Гейдара Аліева таксама прысвоены былому Прэзідэнту Францыі Жаку Шыраку, былым прэзідэнтам Украіны Віктару Юшчанку і Віктару Януковічу, былому Прэзідэнту Польшчы Леху Качыньскаму, Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, шэрагу іншых кіраўнікоў дзяржаў і грамадскіх дзеячаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі