Падзеі, факты, анонсы
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны галоўнага рэдактара "Литовского курьера"
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Галоўны рэдактар газеты "Литовский курьер" Валерый Траццякоў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гэтай узнагароды Валерый Траццякоў удастоены за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне культурных і духоўных сувязей Беларусі і Літвы, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інфармацыі і друку.