Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Кст 2025

Лукашэнка згадаў пра "самага беларускага аманца". Расказваем, пра каго размова

Лукашэнка згадаў пра
Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага музея Амана, снежань 2024 года

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам згадаў пра будаўніцтва ў Мінску Нацыянальнага музея гісторыі Беларусі. У працэсе яго стварэння, адзначыў кіраўнік дзяржавы, спатрэбіліся б парады "самага беларускага аманца", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, абапіраючыся на лепшы міжнародны вопыт, мы ўзводзім новы Нацыянальны музей гісторыі Беларусі. Былі б удзячныя за парады самага, можна сказаць, беларускага аманца - генеральнага сакратара Нацыянальнага музея Амана", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Генеральны сакратар музея Жамаль аль-Мусаві валодае рускай мовай, яго маці - ураджэнка Беларусі. У ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі ў Аман у снежні 2024 года ён правёў для Аляксандра Лукашэнкі экскурсію па Нацыянальным музеі Амана і заявіў аб гатоўнасці падзяліцца вопытам пры будаўніцтве музея ў Мінску. "Я добра знаёмы з Беларуссю і яе гісторыяй, паколькі гэта мая радзіма па матчынай лініі. Ганаруся тым, што нашы продкі праявілі патрыятызм і гераізм у захаванні роднай зямлі і яе незалежнасці, аддаўшы за яе свае жыцці ў час Вялікай Айчыннай вайны. У нашай сям'і ў Амане беражліва захоўваюцца сямейныя дакументы, якія расказваюць пра гісторыю жыцця нашых беларускіх продкаў", - адзначаў ён некалькі гадоў таму ў інтэрв'ю БЕЛТА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі