Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Jun 2016

Лукашэнка заклікае развіваць саюзны студатрадаўскі рух

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае развіваць саюзны студатрадаўскі рух. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар асаблівую ўвагу ўдзяліў развіццю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. "Сёння ва ўсім свеце запатрабаваны моцныя, самастойныя, мэтанакіраваныя людзі. Яны патрэбны ўсюды - на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні. У многіх галінах менавіта моладзь аказваецца ў авангардзе, як у эканамічнай, так і ў культурнай сферы", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што дзяржаўная маладзёжная палітыка мае шэраг напрамкаў. "На рэгіянальным узроўні нам неабходна развіваць студэнцкі абмен, сістэму маладзёжнага турызму. Магутны імпульс актывізацыі такога супрацоўніцтва дае развіццё саюзнага студатрадаўскага руху", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі