У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Май 2019

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кветкі да манумента ўсклалі таксама сыны кіраўніка дзяржавы.

У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, Нацыянальнага сходу, судоў, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, маладзёжных і грамадскіх аб'яднанняў, Выканаўчага камітэта СНД, прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, Беларускай праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў.

У час урачыстага мерапрыемства памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне ўшанавалі мінутай маўчання. Урачыстым маршам перад удзельнікамі мерапрыемства прайшла зводная рота і аркестр ганаровай варты Мінскай ваеннай камендатуры. Затым на плошчы Перамогі адбыўся святочны тэатралізаваны паказ.

Пасля мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка паразмаўляў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса і моладдзю.

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прадэманстравалі Прэзідэнту альбом "Беларусь памятае", дзе размешчаны фатаграфіі і кароткія гісторыі пра іх родных, якія змагаліся ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэты альбом правязуць па розных гарадах і раённых цэнтрах краіны, і кожны жадаючы зможа размясціць у ім фатаграфіі сваіх сваякоў. Да Дня Незалежнасці экспанат зойме месца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс