Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2015

Лукашэнка ўручыў першаму віцэ-прэм'еру Азербайджана ордэн Пашаны

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лістапада ўручыў ордэн Пашаны першаму намесніку прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубу Эюбаву і старшыні наглядальнага савета вытворчага аб'яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлару Фаціеву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны першаму намесніку прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубу ЭюбавуВысокай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.

У Беларусі з афіцыйным візітам знаходзіўся Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. 28 лістапада ў Мінску ён правёў перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Прэзідэнты падпісалі сумесную дэкларацыю, у якой заявілі аб намеры ўсяляк нарошчваць дасягнуты высокі ўзровень беларуска-азербайджанскіх адносін.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Пашаны старшыні наглядальнага савета вытворчага аб'яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлару Фаціеву

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі