10 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" 10 ліпеня ўручыў галоўную ўзнагароду XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу беларусцы Амаліі Сухан, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па выніках двух конкурсных дзён два ўдзельнікі атрымалі аднолькавыя балы - па 136. Гэта беларуска Амалія Сухан і Мірас Нагашыбай з Казахстана. Інтрыга, хто ж з іх забярэ галоўны прыз творчага спаборніцтва, трымалася да апошняга.
Гран-пры XXIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск" па рашэнні журы прысудзілі прадстаўніцы Беларусі. Юная зорачка пакарыла судзейскую брыгаду і гледачоў энергетыкай, калі спявала саўндтрэк з мультфільма "Кароль Леў", але асабліва - эмацыянальным выкананнем "Песні аб далёкай Радзіме" з кінафільма "17 імгненняў вясны", якую дзяўчынка прадставіла на другі конкурсны дзень у суправаджэнні аркестра. Члены журы былі расчулены да слёз, а публіка дзякавала Амаліі, апладзіруючы стоячы.
Юная артыстка расказвала перад конкурсным іспытам, што для яе было справай гонару прынесці роднай краіне галоўную ўзнагароду конкурсу, і яна, як і абяцала, зрабіла ўсё магчымае, каб дабіцца пастаўленай мэты.