Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2017

Лукашэнка ўручыў Бардзюжу ганаровы знак АДКБ

Лукашэнка ўручыў Бардзюжу ганаровы знак АДКБ30 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на саміце ў Мінску ўручыў Мікалаю Бардзюжу ганаровы знак АДКБ I ступені, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такім чынам адзначаны значны ўклад Мікалая Бардзюжы ва ўмацаванне калектыўнай бяспекі, процідзеянне сучасным выклікам і пагрозам, развіццё супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - членамі АДКБ.

Кіраўнік беларускай дзяржавы асабліва падкрэсліў, што гэта ўзнагарода ўручаецца ўпершыню ў гісторыі арганізацыі. "Трэба сказаць, што гэты чалавек - узор і прыклад для будучых сакратароў. Мікалай Мікалаевіч кіраваў арганізацыяй больш за 13 гадоў і па праву заслужыў гэту ўзнагароду", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч Мікалай Бардзюжа з красавіка 2003 па студзень 2017 года працаваў на пасадзе генеральнага сакратара АДКБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі