Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Dec 2017

Лукашэнка павіншаваў з 90-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава

Народны артыст СССР Уладзімір Навумаў6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 90-годдзем народнага артыста СССР Уладзіміра Навумава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы заслужылі славу і ўсенароднае прызнанне як выдатны рэжысёр і цудоўны сцэнарыст. Вашы карціны, якія вызначаюцца добрай акцёрскай ігрой, глыбокім сэнсам і жыццёвай філасофіяй, увайшлі ў залаты фонд савецкага і расійскага кінематографа", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць і паважаюць творчасць Уладзіміра Навумава, любяць незабыўныя вобразы створаных ім герояў. "Упэўнены, што Вы і ў далейшым будзеце ўносіць значны ўклад у пашырэнне культурнага дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі