7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускую тэнісістку Арыну Сабаленка з новай перамогай на US Open. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дарагая Арына! Віншую з чарговай яркай перамогай на US Open. Дзякуючы сапраўды чэмпіёнскаму характару заваявана яшчэ адна вялікая вяршыня. Упэўнены, што на ўсіх кантынентах і ў любой краіне ты заўсёды адчуваеш гарачую падтрымку землякоў. Ганарымся табой і жадаем новых дасягненняў", - гаворыцца ў віншаванні.