Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліс 2019

Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем установы

Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем установы

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 80-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што музей, адпавядаючы высокім патрабаванням часу, дастойна выконвае сваю місію па захаванні і выкарыстанні фонду ўнікальных калекцый мастацтва, з'яўляецца скарбніцай духоўнай культуры краіны. "За апошнія гады вамі рэалізаваны шэраг цікавых маштабных праектаў, накіраваных на ўзбагачэнне нацыі, папулярызацыю на міжнародным узроўні гістарычных і сучасных каштоўнасцей беларусаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адрасаваў калектыву музея словы ўдзячнасці за безупынны творчы пошук, імкненне ўзбагаціць жыццё праўдзівымі эмоцыямі, штодзённую плённую працу і адданае служэнне роднай Беларусі, пажадаў моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ажыццяўлення ўсіх планаў.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі