Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2017

Лукашэнка павіншаваў калектыў Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя М.Горкага з 85-годдзем

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў дзяржаўнай установы "Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага" з 85-годдзем з дня заснавання тэатра. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За шматгадовую гісторыю тэатр падарыў беларускай культуры цэлую плеяду таленавітых акцёраў і рэжысёраў, чыё майстэрства не раз пацвярджалася ўзнагародамі прэстыжных фестываляў. Застаючыся вернымі канонам класічнай драматургіі, вашы пастаноўкі заўсёды з'яўляюцца сучаснымі і актуальнымі. Яны абуджаюць у сэрцах гледачоў самыя лепшыя пачуцці - любоў, дабрыню і спагаду", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падзякаваў за адданае служэнне сцэне, пастаянны творчы пошук, арыгінальнасць і яркія эмоцыі, якімі калектыў тэатра дзеліцца са сваімі паклоннікамі, а таксама пажадаў вялікіх прэм'ер, пастаянных аншлагаў, невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі