Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2018

Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем з дня ўтварэння

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане з 25-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Шмат гадоў у гарачай кропцы планеты савецкія ваеннаслужачыя паказвалі сапраўдны прыклад вернасці і служэння Радзіме. Перажыўшы суровыя выпрабаванні, былыя аднапалчане аб'ядналіся для захавання памяці аб мужнасці і гераізме нашых воінаў, узаемнай дапамогі і падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што вось ужо чвэрць стагоддзя Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане не дае забыць боль страшэнных страт, нагадвае аб няўстойлівасці і каштоўнасці міру.

"Вашы з'яднанасць, сіла і ўпэўненасць дастойны пераймання. Маючы заслужаны аўтарытэт, вы ўносіце значны ўклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадстве, выхаванне маладога пакалення, па праву лічыцеся пераемнікамі баявой славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі