Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jan 2016

Лукашэнка падарыў жанчынам дома-інтэрната "Світанак" пуховыя хусткі

5 студзеня, Мінскі раён /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускія пуховыя хусткі атрымалі ў падарунак ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі жанчыны, якія пражываюць у гарадскім доме-інтэрнаце для ветэранаў вайны і працы "Світанак" у Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ў ходзе наведвання дома-інтэрната азнаёміўся з умовамі жыцця ветэранаў, цёпла пагутарыў з імі. У час чаяпіцця кіраўнік дзяржавы выслухаў кожнага з іх, пацікавіўся праблемамі. Як расказалі ветэраны, тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для камфортнага жыцця і правядзення вольнага часу.

Пажылыя людзі падзякавалі Аляксандру Лукашэнку за клопат. Прэзідэнт сказаў, што не трэба дзякаваць, паколькі гэта яго работа. Ён запэўніў, што дзяржава і ў далейшым будзе клапаціцца аб старых. Ветэраны падзякавалі таксама Прэзідэнту за кавуны, якія былі перададзены раней з вырашчанага на тэрыторыі прэзідэнцкай рэзідэнцыі ўраджаю.

У гутарцы кіраўнік дзяржавы цікавіўся ў ветэранаў іх меркаваннем па розных пытаннях. Як аказалася, ветэраны ў курсе ўсіх падзей, што адбываюцца ў краіне і свеце, яны сочаць за палітыкай. У вольны час глядзяць тэлевізар і займаюцца любімымі захапленнямі. На заканчэнне ветэраны разам з Аляксандрам Лукашэнкам выканалі знакамітую "Кацюшу" і іншыя песні.

У доме-інтэрнаце "Світанак" жывуць 92 чалавекі, у тым ліку 37 мужчын і 55 жанчын. На пасцельным рэжыме знаходзяцца 75 чалавек. У ліку пражываючых 3 інваліды-калясачнікі, 18 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, 52 ветэраны працы. Сярэдні ўзрост пражываючых складае 81 год. Самаму пажылому - 98 гадоў, маладому інваліду - 58 гадоў. На поўным дзяржзабеспячэнні знаходзяцца 47 чалавек, на платных умовах - 35 чалавек (маюць працаздольных членаў сям'і), 10 чалавек пражываюць на ўмовах пажыццёвага ўтрымання (рэнты).

Пражываючым прадастаўляюцца адна- або двухмесны пакоі з асобнымі санвузламі, ваннай. У жылых пакоях створана безбар'ернае асяроддзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі