Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Кст 2018

Лукашэнка: нацыянальная культура - фундамент, на якім грунтуецца ментальны стрыжань грамадства

Лукашэнка: нацыянальная культура - фундамент, на якім грунтуецца ментальны стрыжань грамадства

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне работнікам культуры ў сувязі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуская нацыянальная культура - моцны фундамент, на якім грунтуецца ментальны стрыжань сучаснага грамадства.

"Вы не толькі беражліва захоўваеце традыцыі продкаў, але і ствараеце сваёй штодзённай працай новыя пласты духоўнай і матэрыяльнай спадчыны. Поспехі лепшых беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў, артыстаў, якія праславілі нашу Айчыну, з'яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, крыніцай натхнення для новых дасягненняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт падкрэсліў, што культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Ён перакананы, што актыўная грамадзянская пазіцыя работнікаў культуры адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі