Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Сак 2018

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Алега Табакова

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Алега Табакова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пайшоў з жыцця ўсенародна любімы артыст, таленавіты рэжысёр і педагог, шчыры і абаяльны чалавек", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Алег Табакоў пражыў багатае творчае жыццё, пакінуў яркі след у гісторыі савецкага і расійскага тэатра і кіно. "Прыроджаная інтэлігентнасць, прафесіяналізм і ўнікальная выканальніцкая манера далі магчымасць яму сыграць сотні запамінальных роляў, якія сталі прыкладам высокага мастацтва. На беларускай зямлі творчасць Алега Паўлавіча Табакова добра ведаюць і любяць. Светлая памяць аб гэтым цудоўным чалавеку назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі