Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Apr 2018

Лукашэнка аб сітуацыі ў лыжных гонках: з гэтай ямы трэба выбірацца

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены паказваюць правальныя вынікі ў лыжных гонках, але з гэтай ямы трэба выбірацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб развіцці зімовых відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правал поўны, але з гэтай ямы трэба выбірацца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў старшыні Беларускай федэрацыі лыжных гонак Андрэя Каваленкі, адна з праблем у гэтым відзе спорту ў тым, што трэнеры, баючыся істотна страціць у зарплаце, не хочуць перадаваць перспектыўных спартсменаў у наступнае звяно падрыхтоўкі. Таму і не атрымліваецца сфарміраваць моцную нацыянальную каманду.

Прэзідэнт на гэта заўважыў, што калі трэнер аддае свайго спартсмена наверх, то яму трэба заплаціць. "Ён жа яго знайшоў некалі, выгадаваў, выпесціў. Давайце мы яму заплацім, там жа невялікія грошы патрэбны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Трэба ім плаціць за гэта, заахвочваць іх. Яны ж будуць зацікаўлены потым і падрыхтаваць, і аддаць".

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што рух атлета з пачатковай падрыхтоўкі да вышэйшых дасягненняў і ёсць сутнасць спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі